Водар Радзімы ў шкляным кубе: у Грацы адкрыецца выстава беларускай мастачкі Цемры

Культура
Фота: сайт галерэі.

19 лютага ў аўстрыйскім Kunsthaus Graz адбудзецца адкрыццё выставы Цемры — мастачкі, якая праз сваю творчасць даследуе тэмы рэпрэсій, выгнання і непарыўнай сувязі з домам.

Цэнтральнай часткай экспазіцыі стане мультыдысцыплінарны праект «Зямлячка» (Ziamliačka). Гэта адначасова і перформанс, і інсталяцыя, якая працуе з нашымі пачуццямі на глыбінным узроўні.

Асновай праекта стала беларуская зямля, якую таемна перавезлі ў Польшчу.

З гэтай глебы быў экстрагаваны спецыфічны пах. Гэта своеасаблівы «алфакторны архіў» Радзімы, якая зараз застаецца недасяжнай для мастачкі і тысяч іншых беларусаў.

Зямля, змешчаная ў мінімалістычны шкляны куб, ператвараецца ў «палітычнае цела». Яна перасякае межы, якім нельга супрацьстаяць фізічна, і захоўвае калектыўную памяць.

Выстава адкрыецца 19 лютага ў 18:00. Падчас вернісажу Цемра правядзе паэтычна-меланхалічны перформанс, у якім будзе спяваць пра сваю Радзіму, злучаючы гук, водар і візуальныя вобразы ў адно цэлае.

Цемра жыве ў эміграцыі ў Варшаве з 2022 года. У сваіх працах яна часта выкарыстоўвае нацыянальныя сімвалы і коды як знакі супраціву і нязломнасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости