Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча застанецца ў ранейшым будынку. Арэнда падоўжана на дзесяць гадоў
Reform.news · 17 февраля 2026, 16:34
https://reform.news/vilenski-belaruski-muzej-imja-ivana-luckevicha-zastanecca-ranejshym-budynku-arjenda-pado-zhana-na-dzesjac-gado/Беларускі музей імя Івана Луцкевіча выйграў публічны тэндар на арэнду будынка па вуліцы Віленскай 20-1С, вядомага пад назвай Беларускі дом.
У гэтым жа будынку на вуліцы Віленскай, 20 знаходзіцца і Цэнтр беларускай супольнасці і культуры.
Новая дамова аб арэндзе будынка будзе заключана на 10 гадоў, — паведаміла кіраўніца ўстановы Людвіка Кардзіс Радыё Свабодзе. З праекту дамовы, якую Беларускі музей імя І. Луцкевіча атрымаў ад гарадскога самакіравання, арэнда памяшкання павялічыцца з 121 еўра да 1669 еўра за год.
«За пяць гадоў арэнды будынак ператварыўся ў сапраўдны цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Літве», — сказала Людвіка Кардзіс.
Акрамя музея тут дзейнічае адзіная ў Літве публічная беларуская бібліятэка, працуюць тыднёвая беларуская дзіцячая школка і моўныя курсы, рэгулярна праводзяцца мастацкія імпрэзы і сустрэчы. У найбліжэйшых планах — свята беларускай паэзіі і Дзень роднай мовы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
