Віктар Марціновіч будзе чытаць свае творы ў Нью-Ёрку

30 траўня ў Нью-Ёрку адбудзецца творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам. Аўтар «Сфагнума», «Мовы», «Рэвалюцыі» на імпрэзе будзе чытаць свае творы ды гэтаксама крыху распавядзе пра свае захапленне — жывапіс.

«[…] Літаратура робіць тое, што не здатныя зрабіць экперты і палітолагі; яна пускае ва ўнутраны свет чалавека. Праводзіць экскурсію па ягонай душы, — запрашае на сустрэчу літаратар. — І як ты будзеш пачынаць вайну, калі чытаў Мандэльштама ў добрым перакладзе? Але літаратура таксама — праз здольнасць бачыць будучыню куды ясней, чым тое робяць YouTube-блогеры. Якія чамусь пераўтварыліся ў асноўных спецыялістаў ва ўсім. Нездарма Піфія ў Дэльфах служыла ў храме Апалона, а не Зеўса […]».

Мова сустрэчы — англійская. Чытанні адбудуцца на рускай і беларускай мовах.

Час і месца імпрэзы — 30 траўня, 6.30 p.m. Hunter College, Elizabeth Hemmerdinger Center (706 Hunter East).

Нагадаем, што з красавіка Віктар Марціновіч знаходзіцца Нью-Ёрку, дзе працуе над кнігай пра мастацтва. У статусе Fulbright visiting professor ён супрацоўнічае з Hunter college.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.