Аўстрыйская кінапрэмія ўручыла прызы. Сярод лепшых актораў – беларускі мастак Міхаіл Сянькоў

У Вене адбылося ўручэнне прызоў для аўстрыйскіх фельмаў. Сярод чатырох выбраных лепшых актораў у галоўнай ролі — Міхаіл Сянькоў, мастак, вядомы вядомы пад псеўданімам «А. Р. Ч», адзін з галоўных герояў аўстрыйска-нямецкага мастацкага фільма White Snail («Белы слімак») Эльзы Крэмсер і Левіна Петэра.

Прэм’ера фільма адбылася 8 жніўня 2025 года на кінафестывалі ў Лакарна, пасля чаго фільм быў запрошаны на Міжнародны конкурс прэміі «Залаты Леапард» і там ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй журы, а таксама прэміяй за лепшую акцёрскую ролю.

Прэм’ера ў Аўстрыі адбылася 23 студзеня 2026 года.

Фільм распавядае гісторыю кахання двух аўтсайдараў, якія пераварочваюць светы адно аднаго з ног на галаву. Адначасова – гэта даследаванне адзіноты, якое пранізвае сучаснае жыццё, і тых тонкіх ніцяў, якія звязваюць і руйнуюць чалавечыя адносіны.

Міхаіл Сянькоў – не прафесійны актор, ён грае самога сябе – мастака, які працуе ў стылістыцы «арт-брут», і работніка морга. «Я заўсёды адчуваў сябе аўтсайдарам. Праца ў моргу і маляванне целаў дапамаглі мне сутыкнуцца з чалавечай крохкасцю так, што не кожны можа гэта вынесці», — скажа мастак, каментуючы свой удзел у здымках.

Паводле рэжысёраў, выбар актораў быў інстынктыўным: «Мы шукалі не мадэль, а чалавека, які ўжо задаў пытанне пра сваё цела і яго межы». У фільме сыграла і беларуская мадэль Марыя Імбро.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!