Віцебскі ўніверсітэт у Дзень роднай мовы прадставіў рускі танец «Калінка» ў выкананні беларускіх і кітайскіх студэнтаў

Віцебскі ўніверсітэт своеасаблівым чынам вырашыў спрычыніцца да Міжнароднага дня роднай мовы. ВНУ прадставіла вакальны нумар «Калінка» ў спалучэнні з харэаграфічнай пастаноўкай, падрыхтаванай беларускімі і кітайскімі студэнтамі.

Як паведамляе тэлебачанне Віцебскага ўніверсітэта, 21 лютага ў холе ВДУ была арганізавана святочная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства адкрыла рэктарка Валянціна Багатырова, прачытаўшы творы на дзвюх мовах — па-руску і па-беларуску.

Прамову яна вяла па-руску:

«Важным является то, что, в соотвтетствии с нашим главным законом государства — Конституцией Республики Беларусь, — у нас с вами два официальных языка — беларусский язык и русский. Гарант нашей Конституции — президент Республики Беларусь, которого мы избрали 26 января в этом году, — именно он является тем оплотом формирования мирного, созидательного проживания вместе нашего народа», — заявіла рэктар.

Па інфармацыі ТВУ, у выкананні студэнтаў розных факультэтаў гучалі паэтычныя радкі «на тых мовах, якія ствараюць полікультурнае шматгалоссе ўніверсітэта».

🔥 Поддержите Reform.news донатом!