Вершы Дзмітрыя Строцава выйшлі на чэшскай мове

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга Дзмітрыя Строцава «Poetická reportáž», у ёй сабраныя пераклады вершаў паэта на чэшскую мову.

«З 2020 года збіраліся чэшскія пераклады, пакуль іх не сабралася дастаткова. Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для мяне зрабіла Марцыя Патон, — паведаміў паэт у сацсетках. — Кніга на чэшскай для мяне — вялікі гонар і радасць. Дзякую дарагім суаўтарам і перакладчыкам — Марцыі Патон, Максу Шчуру, Хелене Востры і Максу Бяляўскаму

У зборнік увайшлі абраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу.

Ілюстрацыю да кнігі выканала мастачка Святлана Сафія Дземідовіч. Эва Люсцігава напісала прамову.

Прэзентацыі новай кнігі і выдавецтва hochroth Minsk пройдуць 12 сакавіка ў Брно і 15 сакавіка ў Празе. У траўні кніга «Poetická reportáž» будзе прадстаўлена на нацыянальным чэшскім кніжным кірмашы «Свет кнігі».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!