Варшаўскі «Дом творцаў» просіць пра дапамогу

Культура
Выстава мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў» у культурным цэнтры Ochota OKO. Фота: Reform.news

«Дом творцаў» пад пагрозай закрыцця, паведамляе арганізацыя ў сацсетках.

З верасня 2024 года партнёры не могуць працягваць аплачваць арэнду памяшкання. Калі патрэбныя сродкі не знойдуцца, «Дом творцаў» будзе вымушаны спыніць сваю дзейнасць ужо ў найбліжэйшы месяц.

«Дом творцаў» — гэта арганізацыя, якая дапамагае рэпрэсаваным беларусам. Гэты дом, размешчаны ў Варшаве, стаў месцам для рэабілітацыі, аднаўлення сіл рэпрэсаваных беларускіх творцаў, для іх творчай рэалізацыі, адукацыі і абмену досведам.

Тут ладзяць музычныя, тэатральныя, фальклорныя і мастацкія рэзідэнцыі.

Калі Дом закрыецца, не будзе месца для рэалізацыі ўжо запланаваных праектаў, у тым ліку некалькіх рэзідэнцый, якія меркавалася правесці да Новага года.

Дапамагчы можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: