Праект Imsha.by займаецца развіццём сістэмы, праз якую можна знайсці актуальны расклад святых Імшаў у розных касцёлах Беларусі. Нядаўна арганізатары праекта паведамілі на сваёй старонцы ў Інстаграм, што ў іх базе ўжо больш за сто парафій.
«5 гадоў назад, калі мы пачыналі праект, мы толькі марылі, што ў сістэме можа быць 100 парафій. Тады нават не было адмінкі, не было бота і многа чаго яшчэ, а расклад Імшаў нам падавалі мінскія парафіяне праз групу ў Viber, а мы яго кожны тыдзень самі абнаўлялі для кожнай мінскай парафіі і ў паралелі рабілі адмінку і бота», — адзначыла каманда Imsha.by .
100 парафій у сістэме здаваліся арганізатарам далёкай марай тады.
«Мы жартавалі пра гэта, і нотка скептыцызму, канешне, была ў паветры, — дзеляцца менеджары. — А цяпер ужо момант, калі мы думаем як зрабіць так, каб кожны населены пункт нашай краіны, дзе цэлебруецца Імша, быў у сістэме, каб ведаць дакладны расклад Імшаў там».
Праект Imsha.by нарадзіўся 5 гадоў таму ў Мінску. Яго мэта — даць карыстальнікам інфармацыю пра месца і час Святых Імшаў.
Глядзець праект тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: