Фестываль незалежнай беларускай культуры адбудзецца ва Уроцлаве 16-20 кастрычніка 2024 года. Імпрэза пройдзе ўжо ў 12-ты раз.
У праграме фестывалю 2024 года — 19 разнастайных мерапрыемстваў ад спектакляў і дыскусій да кніжнага кірмаша і канцэртаў.
У першы дзень фестывалю — 16 кастрычніка пройдзе экскурсія па выставе ў Музеі Пана Тадэвуша і пакажуць спектакль «Неверагоднае славянства».
У другі дзень — 17 кастрычніка— адбудзецца адкрытая дыскусія «Пераадольванне стэрэатыпаў. Беларусы, палякі і літоўцы» і пакажуць спектакль «З@.КЛЯЦЦЕ».
18 кастрычніка плануецца паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт» і дыскусія.
19 кастрычніка адкрыецца выстава графікі Юліі Грыцук «Не знікай». А таксама будзе працаваць творчая прастора для дзяцей «Ствараем разам».
У апошні дзень фестывалю — 20 кастрычніка — адбудзецца літаратурная сустрэча «Што далей у літаратуры?» з удзелам Святланы Курс / Евы Вежнавец, Уладзіміра Някляева і Насты Кудасавай і адкрыецца фотавыстава «Постаць».
Больш поўная праграма фестывалю тут.