Ва Уроцлаве пройдзе фестываль незалежнай беларускай культуры
Reform.news · 4 октября 2026, 14:36
https://reform.news/va-uroclave-projdze-festyval-nezalezhnaj-belaruskaj-kultury-2/З 17 па 24 кастрычніка ў польскім Уроцлаве пройдзе фестываль незалежнай беларускай культуры «Жывіца».
Фестываль запрашае гасцей у 14 раз — «тых, хто жыве ва Уроцлаве шмат гадоў, і тых, хто знайшоў тут бяспечны дом нядаўна. Усіх тых, хто гатовы слухаць і выказвацца пра тое, што яму важна. Людзей, адкрытых новаму і культуры як аднаму з лепшых спосабаў знайсці паразуменне. Тут творцы дзеляцца сваім поглядам на сусвет, а госці адчыняюць яго для сябе — праз выставы і спектаклі, паэзію, кіно і майстар-класы», — пішуць арганізатары.

Сёлета ў фестывалю з’явілася назва — «Жывіца». Жывіца дрэва выходзіць з глыбіні, абараняе ад таго, што разбурае, і дапамагае аднаўляцца, расці і жыць.
Сярод імпрэзаў фестывалю: спектакль «Бежанцы 1915» BY Teatr; выстава Андрэя Духоўнікава «Нараджэнне вятроў»; выстава праекта «Адкрытыя формы»; аўтарская сустрэча і прэзентацыя кніг «Святая крыніца», «Гэй Бэн Гіном» і «Ліцвіны» Уладзіміра Някляева; выстава Алеся Папковіча «Сны палітвязьня»; Stand-up тэарэтычны Генрыка Мазуркевіча «Увесь Шэкспір менш чым за гадзіну».
Пакажуць фільм «Пад шэрым небам» і пройдзе размова з гледачамі. У праграме таксама дыскусія «Беларускі шлях да дэмакратыі»; фінал польска-беларуска-ўкраінскага паэтычнага конкурсу і ўручэнне прэміі за падтрымку і развіццё беларускай культуры; майстар-класы для дарослых і дзяцей.
Поўная праграма — тут.
Арганізатар фестывалю: фундацыя «Za Wolność Waszą i Naszą»
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
