Ужо заўтра беларусы па ўсім свеце адзначаць Ноч расстраляных паэтаў. Гайд па мерапрыемствах ад Варшавы да Парыжа
"Ноч расстраляных паэтаў" 29 красавіка 2020 года. Урочышчa Курапаты. Фота: Reform.by.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай унутранай турме НКВД былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Гэтая трагедыя стала адным з самых чорных сімвалаў разгрому нацыянальнай культуры.
Сёння, калі ў самай Беларусі ўшанаванне ахвяраў рэпрэсій пад забаронай і пагрозай, Ноч расстраляных паэтаў аб’ядноўвае беларускую дыяспару па ўсім свеце.
Год за годам гэты дзень ператвараецца з дня жалобы ў дзень салідарнасці і пераемнасці: беларусы збіраюцца разам, каб чытаць вершы знішчаных аўтараў і нагадваць, што забіць голас культуры немагчыма.
Сёлета ў праграме — паэтычныя вечары, канцэрты, спектаклі, лекцыі і малітвы. Збіраем галоўныя лакацыі і даты, дзе можна далучыцца да супольнага ўшанавання памяці.
Польшча
Варшава:
29 кастрычніка, 18:00 — Імпрэза да Ночы паэтаў. Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча (Рынак Старога горада, 20).
29 кастрычніка, 19:00 — Тэатральная пастаноўка паводле апавядання Васіля Быкава «Жоўты пясочак». (ul. Puławska 114).
29 кастрычніка, 19:00 — Вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору. Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1).
30 кастрычніка, 16:00 — Вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. X павільён Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25).
Уроцлаў (30 кастрычніка, 18:30) — Паэтычны вечар у CUKR (ul. Ruska 46a).
Гданьск (30 кастрычніка, 19:00) — Музычна-літаратурны вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака». Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры (ul. Elżbetańska 9).
Люблін (30 кастрычніка, 18:00) — Вечарына ў супольнай прасторы «Baobab» (Krakowskie Przedmieście 39b).
Познань (31 кастрычніка, 19:00) — Музычна-паэтычны вечар у Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21).
Украіна і Арменія
Кіеў (29 кастрычніка, 19:00) — Імпрэза з адкрытым мікрафонам у бары «Характерники» (вул. Чикаленка 1/3).
Запарожжа (31 кастрычніка, 17:00) — Літаратурны вечар памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. artcenter.zaporizhzhia (Саборны праспект, 145).
Ерэван (29 кастрычніка, 16:00) — Чытанні каля помніка Егішэ Чарэнцу.
Краіны Балтыі (Літва, Латвія, Эстонія)
Вільня (29 кастрычніка) — «Ноч [не]расстраляных паэтаў» (час і месца ўдакладняюцца).
Рыга (28 кастрычніка, 19:00) — Лекцыя і кінапрагляд у PowerUp Space (Merķeļa iela 21, 4-ы паверх).
Талін (29 кастрычніка, 18:00) — Акцыя ў Беларускім доме (Pärnu mnt 6).
Франкфурт-на-Майне (31 кастрычніка, 15:00–17:00) — Імпрэза да Ночы паэтаў з удзелам паэта і даследчыка Віктара Жыбуля ды паэткі і літаратуразнаўцы Веры Бурлак. (Mainzer Landstraße 293, памяшканне U105).
Парыж (30 кастрычніка, 19:30) — Ноч паэтаў (87 boulevard Exelmans).
Капенгаген (29 кастрычніка, 18:00) — Малітва, запальванне свечак і чытанне вершаў у Jesu Hjerte Kirke (Stenosgade 4A)
Паўночная Амерыка (ЗША)
Сан-Францыска (30 кастрычніка, 19:00) — Ноч паэтаў. У праграме — чытанне вершаў расстраляных беларускіх паэтаў і паказ дакументальнага фільма «Лес» (2024) рэжысёркі Марыі Булавінскай.
Спіс мерапрыемстваў інтэрактыўны і працягвае дапаўняцца. Падрабязнасці і віртуальная карта падзей даступныя на сайце.