Reform.news

Ужо заўтра беларусы па ўсім свеце адзначаць Ноч расстраляных паэтаў. Гайд па мерапрыемствах ад Варшавы да Парыжа

Reform.news · 28 октября 2026, 15:49

https://reform.news/uzho-za-tra-belarusy-pa-sim-svecze-adznachacz-noch-rasstralyanyh-paeta-gajd-pa-merapryemstvah-ad-varshavy-da-paryzha/

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай унутранай турме НКВД былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Гэтая трагедыя стала адным з самых чорных сімвалаў разгрому нацыянальнай культуры.

Сёння, калі ў самай Беларусі ўшанаванне ахвяраў рэпрэсій пад забаронай і пагрозай, Ноч расстраляных паэтаў аб’ядноўвае беларускую дыяспару па ўсім свеце.

Год за годам гэты дзень ператвараецца з дня жалобы ў дзень салідарнасці і пераемнасці: беларусы збіраюцца разам, каб чытаць вершы знішчаных аўтараў і нагадваць, што забіць голас культуры немагчыма.

Сёлета ў праграме — паэтычныя вечары, канцэрты, спектаклі, лекцыі і малітвы. Збіраем галоўныя лакацыі і даты, дзе можна далучыцца да супольнага ўшанавання памяці.

Польшча

Варшава:

  • 29 кастрычніка, 18:00 — Імпрэза да Ночы паэтаў. Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча (Рынак Старога горада, 20).
  • 29 кастрычніка, 19:00 — Тэатральная пастаноўка паводле апавядання Васіля Быкава «Жоўты пясочак». (ul. Puławska 114).
  • 29 кастрычніка, 19:00 — Вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору. Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1).
  • 30 кастрычніка, 16:00 — Вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. X павільён Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25).
  • 30 кастрычніка, 19:30 — Канцэрт Вольнага Хору, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў. (Krakowskie Przedmieście 68).

Беласток:

  • 29 кастрычніка, 14.00 — Лекцыя «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў», Хаб «Новая Зямля» (Św. Rocha 5, lokal 32).
  • 29 кастрычніка, 17:00 — Паэтычная акцыя. Каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1).
  • 29 кастрычніка, 18:00 — Спектакль «Чырвоны крыж» паводле раману Сашы Філіпенка і чытанне вершаў. Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6).

Іншыя гарады Польшчы:

  • Кракаў (29 кастрычніка, 18:30) — Імпрэза да Ночы паэтаў (ul. Beera Meiselsa 18).
  • Уроцлаў (30 кастрычніка, 18:30) — Паэтычны вечар у CUKR (ul. Ruska 46a).
  • Гданьск (30 кастрычніка, 19:00) — Музычна-літаратурны вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака». Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры (ul. Elżbetańska 9).
  • Люблін (30 кастрычніка, 18:00) — Вечарына ў супольнай прасторы «Baobab» (Krakowskie Przedmieście 39b).
  • Познань (31 кастрычніка, 19:00) — Музычна-паэтычны вечар у Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21).

Украіна і Арменія

  • Кіеў (29 кастрычніка, 19:00) — Імпрэза з адкрытым мікрафонам у бары «Характерники» (вул. Чикаленка 1/3).
  • Запарожжа (31 кастрычніка, 17:00) — Літаратурны вечар памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. artcenter.zaporizhzhia (Саборны праспект, 145).
  • Ерэван (29 кастрычніка, 16:00) — Чытанні каля помніка Егішэ Чарэнцу.

Краіны Балтыі (Літва, Латвія, Эстонія)

  • Вільня (29 кастрычніка) — «Ноч [не]расстраляных паэтаў» (час і месца ўдакладняюцца).
  • Рыга (28 кастрычніка, 19:00) — Лекцыя і кінапрагляд у PowerUp Space (Merķeļa iela 21, 4-ы паверх).
  • Талін (29 кастрычніка, 18:00) — Акцыя ў Беларускім доме (Pärnu mnt 6).

Заходняя Еўропа (Германія, Францыя, Данія)

  • Берлін (29 кастрычніка, 19:30) — Вечар «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Literarisches Colloquium (Am Sandwerder 5).
  • Франкфурт-на-Майне (31 кастрычніка, 15:00–17:00) — Імпрэза да Ночы паэтаў з удзелам паэта і даследчыка Віктара Жыбуля ды паэткі і літаратуразнаўцы Веры Бурлак. (Mainzer Landstraße 293, памяшканне U105).
  • Парыж (30 кастрычніка, 19:30) — Ноч паэтаў (87 boulevard Exelmans).
  • Капенгаген (29 кастрычніка, 18:00) — Малітва, запальванне свечак і чытанне вершаў у Jesu Hjerte Kirke (Stenosgade 4A)

Паўночная Амерыка (ЗША)

  • Сан-Францыска (30 кастрычніка, 19:00) — Ноч паэтаў. У праграме — чытанне вершаў расстраляных беларускіх паэтаў і паказ дакументальнага фільма «Лес» (2024) рэжысёркі Марыі Булавінскай.

Спіс мерапрыемстваў інтэрактыўны і працягвае дапаўняцца. Падрабязнасці і віртуальная карта падзей даступныя на сайце.

 

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий