«Жывы» анлайн-канцэрт гурта Volski распачнецца на канале «Сепультура Alive» ужо сёння, 26 лютага, а 21.00 па Мінску.
Як адзначыў заснавальнік канала, музычны журналіст Аляксандр Чарнуха, музыкі падрыхтавалі да выступлення магутную драйвовую праграму.
Нагадаем, што «Сепультура Alive» — гэта канцэрты беларускіх выканаўцаў у прамым эфіры, на якія можа трапіць кожны з любой кропкі свету, дзе ёсць інтэрнэт. На пляцоўцы ўжо выступалі NaviBand, гурт B:N:, «Разбітае сэрца пацана», сабраўшы цёплыя водгукі публікі.
Праект існуе без фінансавання донараў, за лік падтрымкі толькі слухачоў, якім прапаноўваецца набыць сімвалічныя квіткі на падзею.
«Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць. Каб стала канчаткова зразумела, што Беларусь не толькі і не столькі пра геаграфічныя межы. Яна там, дзе мы», — падкрэслівае місію свайго праекта Аляксандр Чарнуха.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

