«Urząd Przyjemności» — Беларускі Свабодны тэатр у новым спектаклі паднімае тэму бязлітаснай бюракратыі ўжондаў

«Гэта гісторыя не пра Польшчу, а пра сістэму, якая забываецца, што перад ёй — чалавек», — так анансуе сваю новую пастаноўку «Urząd Przyjemności» кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін. На прэм’еру спектакля, якая адбудзецца ў Варшаве 20 верасня, ужо раскуплены ўсе квіткі. Але пастаноўка будзе ісці ў Skłot Syrena цягам верасня і кастрычніка.

«Бюракратыя — гэта таксама палітычная сцэна, а значыць — надышоў час зрабіць з яе тэатр», — заўважае каманда тэатра.

Спектакль створаны з асабістага досведу актораў, якія самі праходзілі праз ужонды, анкеты, бясконцыя чэргі, абыякавыя погляды.

«Urząd Przyjemności» — гэта споведзь людзей, якія не хацелі з’язджаць, але былі вымушаныя. І нават тут [у замежжы] павінны даказваць, што маюць права на жыццё. Гэта шчырая тэатральная работа без эфектаў, але з эфектам, які застаецца надоўга. Тут асабісты досвед становіцца тэатрам. Без фільтраў, без літасці», — акрэслівае пасланне спектакля ў анатацыі каманда.

Мовы пастаноўкі: польская, ангельская, беларуская, руская.

Час і месца паказаў: 21 верасня, 4 кастрычніка, 5 кастрычніка, 11 кастрычніка, Skłot Syrena, (ul. Wilcza 30), Варшава.

Набыць квіткі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости


Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 538

Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 539

Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 540
  • Главное
  • Комментарий
  • Новости
  • Общество
  • Политика
  • Экономика

Подгорит ли у Wildberries и в Беларуси?

22.07.2026