Беларускі літаратар Уладзімір Арлоў з кнігай прозы «Танцы над горадам. Тры гісторыі» (у перакладзе Богдана Задуры) стаў адным з сямі фіналістаў прэстыжнай польскай Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus 2026.

У лік фіналістаў увайшлі: Уладзімір Арлоў (Беларусь), Сяргей Жадан (Украіна), Георгій Гаспадзінаў (Балгарыя), Юлія Ілюха (Украіна), Мілена Маркавіч (Сербія), Катаржына Тучкава (Чэхія), Яана Чэчат (Польшча).
Урачыстае абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі адбудзецца 17 кастрычніка ва Уроцлаве. Гэта будзе часткай фестывалю Бруна Шульца, падчас якога запланаваныя сярод іншага чытанні ўрыўкаў намінаваных твораў і дыскусія з удзелам перакладчыкаў і перакладчыц.
Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 150 000 злотых (што робіць Angelus найвышэйшай літаратурнай узнагародай, якая прысуджаецца ў Польшчы ў фінансавым плане). Акрамя таго, прызы ў памеры 5 000 злотых уручаюцца ўсім аўтарам і аўтаркам, чые кнігі выйшлі ў фінал.
Прэмія ўручаецца за празаічныя творы, перакладзеныя на польскую мову, пісьменнікам з краін Цэнтральнай Еўропы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
