Уладальнікі зямлі ў Францыі выйгралі суд па справе валодання месцам, увасобленым на апошняй карціне Ван Гога

Карані дрэваў, увасобленыя на апошняй карціне Ван Гога, сталі прадметам судовай цяжбы. Адбылося гэта больш, чым праз 130 гадоў пасля стварэння карціны, — піша Euronews.

«Карані дрэў» — гэта апошні вядомы твор, створаны Вінцэнтам Ван Гогам практычна перад самім самагубствам. У той жа дзень ён застрэліўся на суседнім пшанічным полі.

Уладальнікі зямлі ў Францыі выйгралі суд па справе валодання месцам, увасобленым на апошняй карціне Ван ГогаУладальнікі зямлі ў Францыі выйгралі суд па справе валодання месцам, увасобленым на апошняй карціне Ван Гога
Вінсент Ван Гог. «Карані дрэў». 1890. Фота: Vincent Van Gogh Foundation

Карціна была напісана ў французскай вёсцы Овер-сюр-Уаз, і ў 2020 годзе навуковы супрацоўнік Музея Ван Гога ў Амстэрдаме знайшоў месца, перададзенае ў апошняй працы нідэрландскага мастака — у садзе дома 48 на вуліцы Дабіньі.

Уладальнікі зямлі ў Францыі выйгралі суд па справе валодання месцам, увасобленым на апошняй карціне Ван ГогаУладальнікі зямлі ў Францыі выйгралі суд па справе валодання месцам, увасобленым на апошняй карціне Ван Гога
На паштоўцы 1900-1910 гадоў паказана фатаграфія дарогі да вёскі Овер-сюр-Уаз. Фота: Vincent Van Gogh Foundation

Даследчык Вутэр ван дэр Він убачыў паштоўку, датаваную 1900-1910 гадамі. Гэта была фатаграфія аднаго са схілаў пагорка ў вёсцы Овер-сюр-Уаз, на якім раслі дрэвы. Вутэр ван дэр Він заўважыў падабенства каранёў дрэў з паштоўкі і каранёў на карціне Ван Гога. Каб праверыць сваю гіпотэзу, ён пракансультаваўся ў дэндралогіі, які спецыялізуецца на гістарычным вывучэнні раслін.

Супаставіўшы два малюнкі, спецыялісты прыйшлі да высновы, што ван дэр Він дакладна вызначыў месца, з якога Ван Гог пісаў сваю працу. Яшчэ адным доказам слушнасці даследчыка стала тое, што мастак часта маляваў пейзажы вёскі Овер-сюр-Уаз.

Месца ў садзе, увасобленае на карціне Ван Гога (29 ліпеня 2020 года). Фота: AP Photo

Ідэнтыфікацыя Ван дэр Віна паказала, што Ван Гог напісаў карціну недалёка ад вёскі, прыкладна ў 35 кіламетрах на поўнач ад Парыжа. Гэта адкрыццё таксама дазволіла па-новаму зірнуць на апошнія гадзіны жыцця Ван Гога. «Было шмат спекуляцый аб яго душэўным стане, але ясна адно: ён працаваў над гэтай карцінай даволі доўга, да самага поўдня. Мы ведаем гэта па падзенні прамянёў святла ў працы», — сказала Эмілі Гордэнкер, дырэктар Музея Ван Гога ў Амстэрдаме, у інтэрв’ю The Associated Press падчас знаходкі: «Ён сапраўды працаваў да самага канца».

Паводле музейнага апісання жыцця Ван Гога, пасля працы над «Каранямі дрэў» мастак у той жа дзень выйшаў на бліжэйшае пшанічнае поле і стрэліў сабе ў грудзі з пісталета. Ён памёр праз два дні, 29 ліпеня 1890 года, ва ўзросце 37 гадоў.

Ван Гог захапляўся напісаннем каранёў дрэў з 1882 года. Ён пісаў свайму брату, што ў такіх працах імкнецца перадаць унутраныя перажыванні, душэўную роспач і барацьбу супярэчлівых пачуццяў.

З таго часу, як у 2020 годзе было вызначана месца стварэння апошняй карціны Ван Гога ў садзе дома 48 па вуліцы Дабіньі, уладальнікі дома ператварылі свой участак у месца прыцягнення аматараў мастацтва, прапаноўваючы экскурсіі (кошт 30-хвіліннай прагулкі па садзе складае 8 еўра) і прыцягваючы наведвальнікаў з усяго свету.

Аднак мэр вёскі Ізабэль Мэзьер пачала судовы працэс па канфіскацыі зямлі, сцвярджаючы, што яна павінна належаць грамадству, а не прыватным асобам. Яна заявіла, што зямля з’яўляецца часткай грамадскай дарогі. Уладальнікі настойвалі на адваротным. Яны купілі зямлю ў 2013 годзе, задоўга да таго, як было выяўлена яе значэнне.

Суд ніжэйшай інстанцыі вынес рашэнне на карысць уладальнікаў ў 2023 годзе, а цяпер Апеляцыйны суд Версалю пацвердзіў гэтае рашэнне, паклаўшы канец шматгадовай варожасці.

«Схіл з каранямі дрэў, намаляванымі Вінцэнтам Ван Гогам, не з’яўляецца часткай грамадскай дарогі», — пастанавіў апеляцыйны адміністрацыйны суд Версалю.

Пасля вынясення рашэння Мэзьер выступіла ў сацыяльных сетках з асуджэннем гэтага рашэння і паабяцала працягваць судовы працэс, заявіўшы, што гэтыя карані не з’яўляюцца таварам — яны належаць жыхарам Овера.

Яна дадала, што не можа быць і гаворкі пра тое, каб саступіць грамадскім інтарэсам жыхароў Овера перад прыватнымі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!