Украінскі каляндар з аголенымі журналісткамі разыгралі на аўкцыёне

Эксклюзіўны экзэмпляр календара з аголенымі журналісткамі “Без цэнзуры” быў разыграны на аўкцыёне.

Перамагла самая вялікая стаўка ў каментарах пад пастом-аўкцыёнам у Telegram «5 канала»  – 77 777 грн. Пераможца ўжо перавёў грошы і чакае свайго эксклюзіўнага экзэмпляра, у якім усе ўдзельніцы напішуць яму свае пажаданні і падзякі.

Пасля аўкцыёну каляндар паступіў у продаж. Каб яго набыць, трэба заданаціць мінімум 1500 грн на рацыі для арміі.

Нагадаем перадгісторыю календара, вакол якога ўжо тыдзень кіпяць жарсці.

Фото: Telegram/5 канал

Украінскі «5 канал» у Дзень Узброеных Сіл Украіны, 6 снежня, выпусціў каляндар. Мадэлямі для яго сталі журналісткі канала. Жанчыны пазіравалі аголенымі і фатаграфаваліся з ваенным рыштункам.

Гэта валанцёрскі праект для збору сродкаў на ўкраінскую армію – адзін мільён грыўняў для закупкі рацый.

Супраць распаўсюджання календара выступілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. У сваёй заяве прадстаўнікі грамадскіх, жаночых, праваабарончых і медыйных арганізацый асудзілі такі спосаб збору грошай на патрэбы войска: «Гэта нівеліруе працу, якую робяць медыя і грамадзянская супольнасць для таго, каб жанчын ва Украіне, у тым ліку вайскоўцаў, не ўспрымалі як сексуальны аб’ект. Жанчыны-вайскоўцы самі часта сутыкаюцца з сексізмам і сексуальным гвалтам і вымушаныя змагацца з гэтымі з’явамі», — гаворыцца ў заяве.

Падпісанты заклікалі “5 канал” адмовіцца ад гэтай акцыі і не распаўсюджваць каляндар. Акрамя таго, яны просяць урадавую ўпаўнаважаную па пытаннях гендарнай палітыкі, Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека і Камісію па журналісцкай этыцы даць ацэнку законнасці і этычнасці дзеянняў “5 канала”.

Прадстаўнікі “5 канала” канала падзякавалі крытыкам за піяр свайго праекта.

Гэты каляндар – мастацка-эратычны: пікантныя часткі цела прыкрытыя, прысутнічае эстэтыка і мастацкая задума, маецца выразная сацыяльная мэта.

Раней жа «5 канал» дапамог распаўсюдзіць такую ж фотасесію мужчын-вайскоўцаў, якая не выклікала ніякіх пярэчанняў.

Фота: instagram.com/demsokyra.space

Украінскія вайскоўцы ўзялі ўдзел у дабрачыннай фотасесіі, каб дапамагчы сабраць сродкі на зімовае абмундзіраванне для батальёна салдат. Ініцыятары акцыі-арганізацыя “Дэмакратычная сокіра» натхніліся штогадовым календаром аўстралійскіх пажарных. Слоганам фотасесіі стала фраза “Апрані коціка».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!