У Заслаўі да «Дажынак» руйнуюць гістарычныя будынкі, папярэдне выключаныя са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў

Культура
Знос будынка на Савецкай, 45 у Заслаўі. Скрын відэа

У Заслаўі да Дажынак 2025 дабіваюць рэшткі гістарычнай забудовы, незаконна выключанай з Дзяржаўнага спісу дзесяць гадоў таму. 29 траўня інстаграм-канал Zaslavl Info апублікаваў відэа, на якім будынак руйнуюць каўшом экскаватара.

Дом меркавана пабудаваны ў 1927 годзе, пад ахову быў узяты  ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе (шыфр 613Г000333). У спісе ён заставаўся прынамсі да 2012 года.

З Дзяржаўнага спісу гэты і шэраг іншых будынкаў былі выключаны ў 2014-м да Дня беларускага пісьменства. У спісе за 2019 год яго ўжо няма.

«Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае», — піша тэлеграм-канал «Спадчына».

У пачатку вясны на той жа Савецкай вуліцы мясцовыя ўлады гэтак жа знішчылі будынкі карчмы і аптэкі.

Абласныя «Дажынкі» на Міншчыне ў 2025 годзе будуць праведзены ў Заслаўі. У сувязі з гэтым РУП «Інстытут «Белжылпраект» прадставіў архітэктурную канцэпцыю фарміравання новага візуальнага аблічча горада. Меркавалася, што Заслаўе зменяць знешне, але пры гэтым захаваюць яго гістарычныя карані.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости