У выніку ўдару балістычнымі ракетамі па Сумах пашкоджаны помнікі архітэктуры

Культура

Украінскае выданне «Суспільне Культура» паказала наступствы ўдару войскаў РФ па сядзібе 1895 года пабудовы — аднаму з найпрыгажэйшых будынкаў Сум.

Зараз тут размешчаны Акадэмія банкаўскай справы і Інстытут прыкладной фізікі НАН Украіны.

Моцна пашкоджаны і помнік архітэктуры Украіны, будынак акруговага суда, які быў пабудаваны ў 1914 — 1917 гадах (Петрапаўлаўская, 57) і ў якім цяпер размяшчаецца Навучальна-навуковы інстытут бізнес-тэхналогій СумДУ, — піша тэлеграм-канал «Спадчына».

У квартале на скрыжаванні Петрапаўлаўскай і Акадэмічнай вуліц знаходзяцца толькі жылыя дамы, культурныя і адукацыйныя ўстановы і гістарычныя помнікі.

У выніку ўдару балістычнымі ракетамі РФ вядома пра 32 загінулых, двое з якіх дзеці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости