У вёсцы Дзікушкі Лідскага раёна абрынуліся часткі сядзібы Грабоўскіх

Сядзіба Грабоўскіх у вёсцы Дзікушкі Лідскага раёны працягвае разбурацца. На днях абрынуўся паркавы фасад з франтонам і калонны порціка руінавага Палаца Мінейкаў, паведаміў тг-канал «Спадчына».

Шмат гадоў гэты фасад проста вісеў у паветры, невядома якім цудам утрымліваючыся ад абвальвання. Мясцовыя ўлады так і не зрабілі ніякай спробы закансерваваць будынак.

Так руіны сядзібы вяглядалі два гады таму. Фота: Ірына В.
А так  — чатыры гады таму. Фота: Крысціна К.

Адзначым, будынак так і не займеў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Каманда «Спадчыны» заўважае, што яшчэ ў 2022 годзе яны звярнуліся ў Лідскі райвыканкам, каб ён правёў першасную кансервацыю і разгледзеў магчымасць надання статусу палацу. Можна было закласці праёмы і выпалы прасценак на першым паверсе, каб зберагчы сядзібу ад разбурэння. Гэтыя захады не патрабавалі вялікіх грошай — куб любой цэглы, цэмент і дзень працы будаўніка.

Але чыноўкі адмовілі. «Прапанаваны Вамі варыянт кансервацыі фасада рэшткаў сядзібы не мае права на існаванне, бо можа нанесці яшчэ большы ўрон культурнай каштоўнасці», — адказалі яны тады ў лісце.

Так руіны сядзібы выглядаюць зараз. Фота: тг-канал «Спадчына».

Гістарычны комплекс сядзібы Грабоўскіх з’явіўся ў XVIII стагоддзі. Сядзіба была пабудавана Рафалам Грабоўскім, які валодаў гэтымі землямі з канца XVIII стагоддзя. Уласна, палац быў узведзены ўжо пазней, у 1920-я гады ўжо новым уладальнікам Мінейкам. Калоны, якія ўпрыгожвалі будынак, былі прывезены з Вільні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!