9 кастрычніка ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца закрыццё выставы «Гефкер».
«У сераду мы закрываем «Гефкер» — выставу пустэчы, непатрэбнасьці і мэдытацыяў над спадчынай і сховішчамі», — паведамляюць у сацсетках музея.
У 18.00 адбудзецца сустрэча з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам, падчас якой пашукаюць цікавых слоўцаў для апісання аб’ектаў выставы.
У 19.00 — апошні шанц агледзець выставу. Потым адбудзецца канцэрт кампазітара і музыкі Марціньша Вілюмса і паралельны дэмантаж.
«Прыходзьце патусавацца, нефармальна паразмаўляць пра спадчыну, фармальна або нефармальна памаўчаць», — запрашаюць арганізатары.
Уваход вольны.
Адрас Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча: Vilniaus g., 20.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥