У Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце»

Культура

13-16 лютага ў Вільні пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

На фестываль з’едуцца музыкі, выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.

13 лютага адбудуцца чытанні літоўскіх паэтаў і паэтак і іх беларускіх перакладчыкаў — так прэзентуюць анталогію «Горад на гары».

14 лютага, у дзень нараджэння патрона фестывалю Міхася Стральцова, у партнёрстве з Саюзам літоўскіх пісьменнікаў адбудзецца ўрачыстая імпрэза адкрыцця фэсту. Будзе абвешчанае імя новага лаўрэата ці лаўрэаткі Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.

15 лютага ў бар-клубе «Павільёнас» разгорнецца асноўная праграма. Завершыцца вечар канцэртам гурта Syndrom Samazvanca.

16 лютага ў клубе «Павільёнас» пройдзе апошні чацвёрты дзень фэсту, з прэзентацыяй новых кніг, паэтычнымі чытаннямі і дыскусіямі. Напрыканцы праграмы арганізатары прапануюць далучыцца да «Ночы паэзіі».

Уся праграма тут.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам, ліквідаванымі ў 2021-м. Фэст звычайна адбываецца ў лютым, месяцы, калі нарадзіўся адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў ХХ стагоддзя Міхась Стральцоў.

Цяпер імпрэза ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: