Сяржук Доўгушаў і гурт Kasary, літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра», балканскі музычны гурт з Вільнюса Rakija Klezmer Band, стрыт-арт ад Doctor Oy… 15 чэрвеня ў вільнюскім CVI Parkas адбудзецца летні этнафестываль «etnoARTvė festivalis», на якім будуць прадстаўлены культуры чатырох народаў.
Беларускія танцы, украінскія песні, літоўскія і габрэйскія мелодыі — так анансуе падзею арганізатар фэсту CreateCulture Group.
— Мы падумалі, што рабіць мерапрыемствы можна не толькі ў сценах нашай прасторы, і вырашылі зладзіць у партнёрстве з CVI Parkas невялікі Летні фестываль, дзе можна і патанчыць, і паслухаць музыку як беларускую, так і літоўскую, ды нават габрэйскую. Адмыслова з Варшавы на фэст едзе гурт «Касары», а хэдлайнер — мясцовы літоўскі гурт Rakija Klezmer Band, — падзялілася з Reform.news ідэяй культурніцкай падзеі менеджарка інстытуцыі Надзея Ількевіч.
Расклад фестывалю выглядае так:
17.00 — 18.00
18.00 — традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра»
19.00 — спевы разам з Сержуком Доўгушавым
20.00 — выступленне мужчынскага традыцыйнага гурта Kasary
21.00 — дынамічная музыка ад Rakija Klezmer Band
Месца сустрэчы: Petro Cvirkos Aikš. Уваход — вольны.
Сачыць за навінамі «etnoARTvė festivalis» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram