У Вільні праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova

З 10 па 12 кастрычніка Вільня прымае фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

Сёння запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў. Дыскусія «Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?» пройдзе ў віленскім клубе «Павільёнас». Пра «Ле(ё)с літаратурных падкастаў: беларускі выпадак на фоне сусветных трэндаў» паразважаюць Наста Карнацкая і Кацярына Трубовіч. Пра постфікшн пагавораць Максім Жбанкоў і Павел Анціпаў.

Беларускага чытача «ў літоўскім люстэрку» разгледзяць Гедрэ Казлаўскайце і Віргінія Кульвінскайце. Таксама пройдуць прэзентацыі кніг і сустрэчы з чытачамі. А напрыканцы дня пакажуць спектакль «Сумны суп» паводле твораў Вольгі Гапеевай ад тэатра «Прыехалі».

Партнёры віленскай праграмы фестывалю: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і сайт bellit.info, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, клуб «Paviljonas».

VII Міжнародны фестываль Pradmova сёлета аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — «Птушкі без гнёздаў» — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.

Тут падрабязны расклад імпрэзаў фестывалю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости


Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 538

Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 539

Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 540
  • Главное
  • Комментарий
  • Новости
  • Общество
  • Политика
  • Экономика

Подгорит ли у Wildberries и в Беларуси?

22.07.2026