Музычны спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц», ладзіць тэатр лялек «Батлейка» з музычным суправаджэннем Хора вольных беларусаў
Ён расказвае пра жыццёвы выбар паэта Янкі Купалы на пачатку ягонага творчага шляху ў часы Расейскай імперыі.
Унікальнае спалучэнне не пакіне абыякавым ніводнага госця імпрэзы, упэўненыя арганізатары. Мова спектакляў — беларуская, а працягласць каля гадзіны.
Узроставых абмежаванняў няма, дзецям таксама будзе зразумела і цікава. Уваход вольны, ахвяраванні на падтрымку праекта вітаюцца (скрыня).
Адбудуцца два паказы спектакля:
Паказы пройдуць на другім паверсе ў Доме нацыянальных аб’яднанняў у Вільні (Raugyklos g., 25, Vilnius).
Прэм’ера пастаноўкі адбылася ў 2023 годзе ў Варшаве.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram