5 верасня ў віленскай прасторы KROPKA адзначаць 45-годдзе моладзевага творчага згуртавання «Майстроўня», заснаванага напрыкацы 70-х — пачатку 80-х гадоў ХХ стагодзя з мэтай адраджэння ў гарадскім асяроддзі беларускай народнай абраднасці і святаў. Удзельнікі «Майстроўні» вывучалі народныя песні, ладзілі святы Калядаў, гукання вясны, Купалля ў Менску, Заслаўі, Вязынцы, праводзілі дабрачынныя акцыі, выступалі з канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі.
Пра тое, як з калядавання нарадзілася беларуская незалежнасць, раскажа спадар Сяргей Дубавец — аўтар кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». У сустрэчы прымуць удзел і іншыя заснавальнікі згуртавання.
Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігу, у якой апавядаецца гісторыя пра пачаткі «Майстроўні» і яе заснавальнікаў.
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram