11 ліпеня ў творчай прасторы Kropka, якую адкрылі былы палітвязень Зміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга, адбудзецца вечар памяці беларускага мастака і рэстаўратара, палітвязня, які год назад загінуў у беларускай турме, спадара Алеся Пушкіна.
На вечары адбудзецца адкрыццё выставы ягоных арыгінальных малюнкаў, над якімі ён працаваў за кратамі. На выставе, якая будзе доўжыцца да канца ліпеня, таксама пакажуць лісты з турмы.
Арганізатары запрашаюць згадаць і ўшанаваць выбітнага мастака і пабачыць на свае вочы ўнікальныя матэрыялы.
Вечар памяці адбудзецца 11 ліпеня ў 18.00.
Выстава будзе працаваць з 11 па 31 ліпеня ў творчай прасторы Kropka (Savičiaus g. 6, Vilnius) з 11.00 да 20.00.
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram