У Віцебску пройдзе першы Urban Sketchers — усіх ахвотных запрашаюць памаляваць горад

У суботу, 24 чэрвеня, у Віцебску адбудзецца першая сустрэча Urban Sketchers, падчас якой усім удзельнікам прапануюць памаляваць Віцебск разам.

  • А 10-й гадзіне пачнуць у арт-прасторы “Талстога, 7”, дзе віцебскі мастак падзеліцца сваім досведам у скетчынгу. А пасля перамесцяцца ў дворык арт-прасторы ці іншае месца ў старым горадзе, каб маляваць!
  • А 15-й гадзіне прагляд створаных скетчаў будзе у кавярні «Шагал».
  • А ў 17.30 для ўсіх удзельнікаў сустрэчы ладзяць экскурсію па музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.

«Абавязкова прыходзьце, нават калі ніколі гэтым не займаліся. Для таго, каб пачаць, дастаткова нататніка і алоўка! Уваход вольны!«, — запрашаюць арганізатары.

Urban Sketchers — гэта міжнародная ініцыятыва, што аб’ядноўвае людзей па ўсім свеце, якія малююць ужывую, у тых месцах, дзе яны жывуць і падарожнічаюць. Глабальная супольнасць гарадскіх скетчараў пачала фармавацца ў 2007 годзе, калі журналіст і ілюстратар з Сіэтла Габрыэль Кампанарыа стварыў анлайн-форум «для ўсіх скетчараў, якія любяць маляваць гарады, у якіх яны жывуць і якія наведваюць, з вокнаў сваіх дамоў, з кавярняў, у парку, на рагу вуліц… заўсёды на месцы, а не па фатаграфіях або з памяці.

Дата: 24 чэрвеня

Час: з 10.00

Месца: арт-прастора «Талстога, 7», вул. Талстога, 7, Віцебск.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.