У Віцебску ўсталявалі скульптуры мядзведзяў-вандроўнікаў — новы турыстычны брэнд рэгіёна

У Віцебску размясціліся новыя арт-аб’екты — «Мішкі-вандроўнікі». Як высветлілася, гэтыя скульптуры — афіцыйны турыстычны сімвал вобласці, да верасня плануюць яго запатэнтаваць.

Скульптура каля «Витебск Отель». Фота: Навіны Віцебска

Новы брэнд сёлета прадставілі на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у беларускай сталіцы. Намесніца старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна расказала БелТА, што стварэнне турыстычнага брэнда — частка маштабнай стратэгіі, накіраванай на ператварэнне рэгіёна ў цэнтр прыцягнення турыстаў. Ён павысіць пазнавальнасць вобласці.

«Ці то плакаць, ці то смяяцца? А калісьці Віцебск быў горадам мастакоў… На што трацяцца бюджэтныя грошы!» — абураюцца людзі ў фэйсбуку.

«Мядзведзь — сімвал Віцебшчыны і Беларусі? З якога часу?» — піша іншы каментатар.

Нагадаем, што гэта не першая спроба знайсці сімвал рэгіёна, цалкам ігнаруючы гістарычныя традыцыі. Так, для горада Віцебска (горада з магдэбургскім правам, вядомага з Х стагоддзя) быў прыдуманы брэнд — чалавечкі-валошкі, з прычыны таго, што сіні васілёк стаў галоўным сімвалам фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» — як «увасабленнне чысціні, душэўнай прыгажосці, вернасці славянскім традыцыям і музычнага лета».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!