У Віцебскім музеі паказалі графічныя творы дызайнера Юрыя Тарэева — фотафакт

Культура
Фрагмент экспазіцыі выставы Юрыя Тарэева. Фота: facebook/jouri.toreev

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрылася персанальная выстава графікі Юрыя Тарэева. Аўтар працуе ў галіне графічнага дызайну, графікі, каліграфіі, фотаграфікі.

На выставе прадстаўлены больш за 40 плакатаў у сучаснай інтэрпрэтацыі аўтара, прысвечаных групе УНОВІС, мастакам еўрапейскага і рускага авангарду. А таксама графічныя творы, якія паказваюць шырокі дыяпазон візуальных пошукаў аўтара.

У Віцебскім музеі паказалі графічныя творы дызайнера Юрыя Тарэева - фотафакт
Фрагмент экспазіцыі выставы Юрыя Тарэева. Фота: facebook/jouri.toreev

Месца выставы адпавядае характару творчасці Юрыя Тарэеева. У Віцебскім мастацкім вучылішчы з 1919 года выкладаў Казімір Малевіч з групай авангардыстаў, менавіта тут былі распрацаваны асноўныя прынцыпы авангарднага аб’яднання сцвярджальнікаў новага мастацтва — УНОВІС.

У Віцебскім музеі паказалі графічныя творы дызайнера Юрыя Тарэева - фотафакт
Фрагмент экспазіцыі выставы Юрыя Тарэева. Фота: facebook/jouri.toreev

У сваёй творчасці Юрый Тарэеў відавочна натхняецца і польскай школай плаката з яе парадаксальнай мовай і свабодным формаўтварэннем вобразаў.

У Віцебскім музеі паказалі графічныя творы дызайнера Юрыя Тарэева - фотафакт
Фрагмент экспазіцыі выставы Юрыя Тарэева. Фота: facebook/jouri.toreev

Аўтар эксперыментуе з сэнсамі і формамі, тэхнікамі і матэрыяламі. Яго графічныя аркушы часам нагадваюць хуткае пісьмо, настолькі спантанна і вольна нараджаюцца вобразы.

Выстава будзе працаваць да 15 чэрвеня ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости