5 верасня ў варшаўскім клубе Niebo адбудзецца юбілейны — ужо пяты — фестываль беларускай музыкі Graj.
За гэты час імпрэза стала адной з ключавых культурных падзей для беларускай супольнасці ў Польшчы і па-за яе межамі. Фестываль штогод аб’ядноўвае найлепшых музыкаў і сотні аматараў жывой музыкі, ствараючы прастору для сустрэч, творчасці і натхнення.
Сёлета сцэна Graj выбухне энергіяй і эмоцыямі дзякуючы яркаму складу: Volski, J:Морс, Dzieciuki, Дай Дарогу! і Разбітае Сэрца Пацана. Будзе моцна, шчыра і максімальна па-беларуску!
Вядучымі вечара стануць Валер Руселік і Марына Савіцкая — яны зададуць настрой і створаць атмасферу сапраўднага свята.
Акрамя музыкі, на фестывалі будзе працаваць арт-маркет, дзе можна будзе набыць унікальныя вырабы беларускіх майстроў.
Таксама пройдзе дабрачынны аўкцыён — выдатная магчымасць падтрымаць нашых творцаў і зрабіць нешта добрае.
Квіткі ўжо можна набыць тут.
Дата: 5 верасня 2026
Месца: клуб Niebo, Варшава
Пачатак: 17:00
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

