Кожную сераду ў Варшаве можна пакамунікаваць з аматарамі беларускага кіно. «Ідэя івэнту, — пішуць арганізатары, — стварыць пастаяннае месца для беларускіх кіношнікаў у Варшаве, дзе можна ў кожную сераду вечарам прыйсці ў ІІІ Бір Стейшын (Урсынаў) i сустрэць кагосьці, каб пагаварыць пра белкіно, новыя праекты, прапановы працы ў галіне кіно, знайсці аператара ды акцёра, ці проста папіць піва і прыдумаць новы геніяльны сцэнар!».
«Кіна-сераду» стварылі арганізатары фестывалю BULBAMOVIE.
Пароль для новых удзельнікаў: «Ніякага беларускага кіно няма».
Чарговая сустрэча ўжо сёння, 18 студзеня, пачатак у 19:00, бар Beer Station на Aleja Komisji Edukacji Narodowej, 47.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram