Фота: moviesroom.pl
20-метровы коцік, герой аскараноснага мультфільма «Плынь», з’явіўся ў цэнтры Варшавы на плошчы Стэфана Ярача, 7, побач тэатрам Atheneum, паведамляе moviesroom.pl.
Польскі дыстрыб’ютар So FILMS вырашыў такім чынам увекавечыць галоўнага героя мультфільма.
Нагадаем, што латвійскі незалежны анімацыйны фільм «Плынь» Гінтса Зілбалодзіса атрымаў «Оскара», перамогшы гігантаў анімацыйнай індустрыі ЗША.
Галоўны герой мультфільма – кот, пасля таго, як дом яго гаспадара зносіць паводкай, знаходзіць прытулак на лодцы, дзе апынуліся і іншыя звяры. Каб выратавацца ад бедства, кот павінен навучыцца ўжывацца з іншымі жывёламі. Яны падарожнічаюць па загадкавых месцах, асвойваючыся ў новым свеце, дзе няма людзей.
Дарэчы, у цэнтры Рыгі нядаўна была размешчана арт-інсталяцыя са скульптурай галоўнага героя мультфільма.
Паказы мультфільма «Плынь» цяпер адбываюцца па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, дзе дэманструюць пірацкую копію. Паказ латвійскага анімацыйнага фільма ў Беларусі забаронены паводле дамовы з дыстрыбутарскай кампаніяй Charades.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram