27 траўня пройдзе цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлета адбудзецца 27 траўня 2026 года ў Новым Тэатры ў Варшаве.
Імпрэза мае дзве галоўныя мэты: адзначыць найлепшую паэтычную кнігу, напісаную па-беларуску, і ўшанаваць памяць Наталлі Арсенневай – выбітнай паэткі, чыя спадчына працягвае натхняць новыя пакаленні беларусаў па ўсім свеце.
Пераможцу будуць выбіраць з кароткага спісу, у які ўвайшлі:
У гэтым годзе прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон.
У праграме вечарыны вас чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта «Lity Taler», кніжны кірмаш ад беларускіх выдаўцоў.
Сёлета ў журы – пяцёра майстраў слова. Сярод публічных удзельнікаў: Дар’я Бялькевіч – паэтка, перакладчыца, аўтарка песень, арт-менеджарка; Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца; Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных праектаў; Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца
Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Калі: 27 траўня 2026 года (серада), 19:00
Дзе: Новы Тэатр у Варшаве (ul. Madalińskiego 10/16)
Мова імпрэзы: беларуская (для гасцей будуць даступныя праграмкі па-польску)
Уваход: вольны
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram