У Варшаве ўрачыста перапахавалі пісьменніка Сяргея Пясецкага — фотафакт

Культура
Перапахаванне Сяргея Пясецкага. Фота: Мікалай Буяк. KPRP

Сёння ў Варшаве адбылося ўрачыстае перапахаванне Сяргея Пясецкага — знакамітага пісьменніка, удзельніка польска-бальшавіцкай вайны, афіцэра разведкі, салдата Арміі Краёвай, аўтара культавага рамана «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», які сваёй творчасцю звязаў беларускую і польскую культуры.

У Варшаве ўрачыста перапахавалі пісьменніка Сяргея Пясецкага - фотафакт
Цырымонія перапахавання Сяргея Пясецкага. Фота: svaboda.org.

Памёр пісьменнік у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі і быў пахаваны на могілках у Гасцінгсе. Па просьбе яго нашчадкаў парэшткі былі эксгумаваныя і перапахаваныя ў Варшаве на Вайсковых могілках «Павонзкі».

У Варшаве ўрачыста перапахавалі пісьменніка Сяргея Пясецкага - фотафакт
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі на цырымоніі перапахавання Сяргея Пясецкага. Фота: Мікалай Буяк. KPRP

На жалобнай цырымоніі выступіў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Ён сказаў, што сёння больш, чым калі-небудзь, патрэбныя гісторыя жыцця і літаратура Сяргея Пясецкага, каб гаварыць праўду пра бальшавізм, камуністычную сістэму, пра тое, якой пагрозай для Польшчы і для ўсёй Еўропы ёсць посткамуністычная, неаімперская Расія.

Прыгадаўшы службу пісьменніка ў польскай выведцы ў міжваенны час, крымінальны прысуд, змаганне ў Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны, Караль Наўроцкі адзначыў, што ягоная творчасць была не проста ўзорам выдатнай літаратуры, а зброяй, якая паказвала сутнасць камуністычнай сістэмы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Байден

    Крутая биография

    Ответить

Последние новости