У Варшаве пройдзе вечар памяці рэжысёра Юрыя Хашчавацкага
Reform.news · 7 октября 2026, 20:15
https://reform.news/u-varshave-projdze-vechar-pamjaci-rjezhysjora-juryja-hashchavackaga/У чацвер, 8 кастрычніка, а 18:00 у варшаўскім кінатэатры Kultura пакажуць дакументальны фільм Юрыя Хашчавацкага «Багі сярпа і молата». Вечар будзе прысвечаны памяці беларускага рэжысёра, крытыка рэжыму Лукашэнкі, які памёр 23 ліпеня 2026 года.
Стужка «Багі сярпа і молата» даследуе сувязі праваслаўя і савецкай ідэалогіі.
Пасля падзення камунізму ўсё больш і больш людзей у Расіі наведваюць царквы і звяртаюцца да традыцыйнай культуры Расіі – праваслаўю. Часта ўзнікае пытанне, як можа быць, што рускі «народ «адмовіўся» ад камунізму так жа хутка, як у 1917 годзе «адмовіўся» ад веры і даверыўся новай ідэалогіі. Юрый Хашчавацкі аналізуе гэтую з’яву, займаючыся галоўным чынам адносінамі рэлігіі і савецкай ідэалогіі. Масква павінна была стаць наступным Рымам, у якім ролю новага Месіі павінен быў згуляць Ленін. Уся савецкая іканаграфія, норавы, спосаб ажыццяўлення ўлады і ўрачыстасці чэрпалі ўзоры з праваслаўя. Фільм Хашчавацкага заснаваны ў асноўным на кінаархівах. Аўтар, спалучаючы сцэны, запісаныя на розных этапах гісторыі СССР, суправаджае іх асабістым каментаром.
Калі б рускім не патрэбна была «моцная рука», каб весці іх, было б немагчыма так лёгка зблытаць веру і ідэалогію. Пра гэта распавядае фільм Юрыя Хашчавацкага.
Пасля фільма адбудзецца дыскусія з з калегамі рэжысёра.
Кіраўніца праекта «Дыялог праз фільм», прадзюсарка Дарота Рашкоўская, якая супрацоўнічала з Хашчавацкім, мяркуе, што Юрый Хашчавацкі быў вельмі праніклівым дакументалістам. Таму смеласць, з якой ён выказваўся ў сваіх фільмах, і сёння застаецца актуальнай і можа нас натхніць.
Юрый Хашчавацкі памёр 23 ліпеня 2026 года. Яго памятаюць як аднаго з найбольш смелых беларускіх дакументалістаў і крытыкаў рэжыму Лукашэнкі. Найбольш вядомая яго стужка — фільм пра Лукашэнку «Звычайны прэзідэнт» (1996), зняты ў жанры палітычнага памфлету.
Уваход вольны — бясплатны квіток трэба атрымаць у касе кінатэатра.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
