У Варшаве пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце»

Культура
«Вершы на асфальце» - 2025. Вільня. Фота: facebook.com/Bellit.info

13-15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Варшаве маштабны літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Імпрэза пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal, 11).

На фэст з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.

На сайце арганізатара фестывалю – Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў – з’явілася праграма імпрэзы.

У першы дзень фэсту – 13 лютага – абвесцяць лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, а 14 лютага пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам. Плануюцца выступы беларускіх, польскіх, нарвежскіх і ўкраінскіх паэтаў, прэзентацыі зборнікаў, анталогій і літаратурных праектаў, Ноч паэзіі, а напрыканцы фестывалю — паэтычны батл выпускнікоў ды навучэнцаў Школы маладога пісьменніка.

Усе тры дні падчас фестывалю «Вершы на асфальце» будзе адбывацца кірмаш беларускай кнігі.

Фэст звычайна адбываецца ў лютым, месяцы, калі нарадзіўся адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў ХХ стагоддзя Міхась Стральцоў. Першы раз фестываль быў праведзены да 75-годдзя Міхася Стральцова ў 2012 годзе ў Мінску, апошнія чатыры гады — у Вільні. Сёлета арганізары вырашылі звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости