Барадулінскі Спеўны сход будзе прысвечаны святкаванню Дня роднай мовы.
На імпрэзе пазнаёмяць з песнямі, якія з дзяцінства спявала маці Рыгора Барадуліна, Акуліна. Фальклор беларускага Паазер’я, асабліва роднай Вушаччыны, аказаў вялікі ўплыў на творчасць паэта. Праз усё жыццё ён пранёс і захаваў народныя спевы свайго краю.
Усіх жадаючых запрашаюць далучыцца да супольнага выканання беларускіх песень, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі.
Вядоўца — Сяржук Доўгушаў.
Спецыяльны госць — гурт Kasary.
Дата: 17 лютага
Час: 19:00
Месца: Беларускі моладзевы хаб. Dożynkowa 6a
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!