18 і 19 кастрычніка ў тэатры Komuna Warszawa граюць спектакль «Эма».
Гэта беларуска-польскі праект, які даследуе праблему бізнесу ды нажывання на трагедыі бежанцаў.
Галоўная гераіня — тытулаваная Эма, эмігрантка з Беларусі, уладальніца будаўнічай фірмы ў Варшаве. Усе будаўнікі, якія ў яе працуюць, — уцекачы, якія прыехалі ў Польшчу з былых усходніх памежжаў. Дзякуючы ім яна вядзе свой квітнеючы бізнес.
Сутнасць праекта не ў палітычным выказванні, а ў спробе адлюстраваць герояў з псіхалагічнага боку. На пярэднім плане — гісторыя жанчыны, яе адзіноты і трансфармацыі, а палітычны і сацыяльны кантэкст — усяго толькі фон.
Тэкст заснаваны на рэальнай гісторыі сям’і, якая жыве ў Варшаве.
Прэм’ера спектакля «Эма» адбылася 26 траўня 2023 г. у тэатры Komuna Warszawa.
Аўтарам тэксту і рэжысёрам спектакля з’яўляецца Мікіта Ільінчык.
Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Адамаў
Відэа: Аляксандра Канончанка
Святло: Сяргея Рылка
Відэапраекцыя: Павел Герасімчык.
Уваход вольны! Бясплатныя квіткі тут.
Дата: 18 і 19 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: E. Plater, 31, Варшава
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram