У Варшаве пакажуць спектакль па кнізе Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
Reform.news · 7 февраля 2025, 15:12
https://reform.news/u-varshave-pakazhuc-spektakl-pa-knize-evy-vezhnavec-pa-shto-idzesh-vo-cha/25 сакавіка а 19:00 адбудзецца паказ спектакля «Па што ідзеш, воўча?» на сцэне Terminal Kultury Goclaw у Варшаве.
Ідэя спектакля «Па што ідзеш, воўча?» паводле аднайменнай кнігі Евы Вежнавец нарадзілася ў творчай лабараторыі InexKult «Мультылінгвізм на сцэне» пад кіраўніцтвам рэжысёркі Монікі Дабраўлянскай. Пасля чытак у Варшаве і Берліне адбылася прэм’ера ў Беластоку, а падчас фестывалю Pradmova спектакль паказалі ў варшаўскім Музеі вольнай Беларусі.
Пастаноўка зʼяўляецца сцэнічным эксперыментам са шматмоўнасцю. Каб падкрэсліць сюжэт пагранічча, важны сёння для заходняй публікі, у спектаклі гучаць — і не перакладаюцца — пяць моваў. Хоць кніга напісана на беларускай мове, а аповед старой Дарафеі перадаецца на мясцовай гаворцы.
Падрабязна пра спектакль мы пісалі тут.
Прадзюсарка, аўтарка ідэі – Вольга Кулікоўская.
Квіткі можна набыць тут.
