У Варшаве ідзе Hučna Fest — фотафакт

Культура
Музычная сцэна на Hučna Fest. Фота: Reform.by

Літаратурная частка фестываля Hučna Fest ужо завяршылася, музычная набірае абароты. Нагадаем, што бясплатны фэст на беразе Віслы ладзіць Free Belarus Center.

Выходнымі днямі і прахалоднымі вечарамі ўзбярэжжа Віслы становіцца надзвычай ажыўленым месцам, варшаўскія мінакі з цікавасцю і крыху здалёк разглядаюць літаратурныя пасядзелкі і ахвотна ўлучаюцца ў арт-маркет, спыняюцца, каб паслухаць музыку.

Беларускае свята ў польскай сталіцы арганічна ўпісалася у дынамічны рытм горада.

У Варшаве ідзе Hučna Fest - фотафакт
Чатыры гадзіны літаратурная сцэна была занятая беларускімі праектамі. Прэзентацыя кнігі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine». Фота Reform.by.
У Варшаве ідзе Hučna Fest - фотафакт
Той момант, калі выдавец Андрэй Янушкевіч кажа, што не ўкладае грошы ў рэкламу. Выдадзеныя ім кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі» якраз закончыліся да пачатку прэзентацыі. Фота Reform.by.
У Варшаве ідзе Hučna Fest - фотафакт
Дзе мой дом? На карце можна было адзначыць сваю малую радзіму. На месцы Мінска — горка з налепак. Фота Reform.by.
У Варшаве ідзе Hučna Fest - фотафакт
Ідзе продаж араматызаваных свечак на арт-кірмашы. Фота Reform.by.
У Варшаве ідзе Hučna Fest - фотафакт
Мастак Максім Осіпаў прадае свае чароўныя маляваныя дываны — арыгінальныя і друкаваныя. Фота Reform.by.
У Варшаве ідзе Hučna Fest - фотафакт
Літаратурная частка завяршылася, усе спяшаюцца на музычную. Фота Reform.by.
У Варшаве ідзе Hučna Fest - фотафакт
Распачаў вялікі канцэрт фестываля Hučna Fest украінскі band  ІЗЗІ. Фота Reform.by.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: