Reform.news

У Варшаве адкрылася выстава «Строй» Кацярыны Ваданосавай — фотафакт

Reform.news · 21 декабря 2024, 23:31

https://reform.news/u-varshave-adkrylasja-vystava-stroj-kacjaryny-vadanosavaj-fotafakt/

21 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава гістарычных касцюмаў Кацярыны Ваданосавай.

У экспазіцыі прадставілі 14 рэканструкцый строяў, самы старажытны — жыхаркі Полацкага княства канца XI стагоддзя, строй гараджанкі крыху пазнейшы — канец ХІІІ — пачатак ХІV стагоддзя, строй шляхцянкі датуецца канцом ХІV — пачаткам ХV стагоддзя. Яшчэ быў прадстаўлены строй знатнай паненкі і некалькі іншых…

Фрагменты экспазіцыі выставы «Строй» Кацярыны Ваданосавай. Фота: reform.news

Уражваў шматслойнасцю і складанасцю жалобны строй, якія насілі пасля паўстання 1863 года жанчыны ў знак пратэсту. Таксама аўтарка пашыла сялянскія світкі і некалькі народных касцюмаў.

Фрагменты экспазіцыі выставы «Строй» Кацярыны Ваданосавай. Фота: reform.news

Усе строі з’яўляюцца гістарычнай рэканструкцыяй, пра што Кацярына Ваданосава распавяла на невялікай экскурсіі.

Кацярына Ваданосава распавядае пра рэканструяваныя строі на выставе. Фота: reform.news

Падчас адкрыцця адбыўся канцэрт, які суправаджаўся праекцыяй пескаграфіі Аляксандры Канафальскай.

Канцэрт падчас адкрыцця: Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя; Стэфанія Ваданосава — вакал, скрыпка; Ігар Палынскі — гітара. Фота: reform.news

Выстава будзе працаваць да 19 студзеня 2025 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

1 комментарий

  1. Кацярына Ваданосава — гісторык, стваральніца нацыянальных беларускіх строяў. Жанчына — цуд. Усё сама робіць па старажытных тэхналогіях.
    А потым апранае касцюм і ён ажывае!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *