У Варшаве адкрылася выстава мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў»

Культура
Выстава мастацкай рэзідэнцыі ў культурным цэнтры Ochota OKO. Фота: Reform.news.

19 красавіка ў варшаўскім культурным цэнтры Ochota OKO адбыўся вернісаж выставы ўдзельнікаў 8-й рэзідэнцыі «Дома творцаў».

У Варшаве адкрылася выстава мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў»
Выстава мастацкай рэзідэнцыі ў культурным цэнтры Ochota OKO. Фота: Reform.news.

«Дом творцаў» — гэта арганізацыя, якая дапамагае рэпрэсаваным беларусам. Гэты дом, размешчаны ў Варшаве, стаў месцам пражывання, рэабілітацыі, творчай рэалізацыі, бяспечным месцам для сустрэч, адукацыі і абмену досведам творчых людзей з Беларусі, у тым ліку палітвязняў. Акрамя мастацкіх прайшлі музычныя, тэатральныя і адна фальклорная рэзідэнцыі. У большасці выпадкаў рэзідэнцыі заканчваюцца выставай, тэатральнай пастаноўкай, канцэртам (як, напрыклад, першы сольны канцэрт гурта Olia Shnip Band пры ўдзеле Варшаўскага Вольнага Аркестрa) ці музычным творам (прэзентацыя песні «Зорамі» ад гурта Irdorath адбылася як вынік музычнай рэзідэнцыі), з’яўляюцца самастойныя сумесныя праекты творцаў, якія прайшлі рэзідэнцыю.

У Варшаве адкрылася выстава мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў»
Выстава мастацкай рэзідэнцыі ў культурным цэнтры Ochota OKO. Фота: Reform.news.

У мастацкай рэзідэнцыі ўдзельнічала 15 беларускіх мастакоў, выбраных з 80 пададзеных заявак. Праграма была даволі насычанай: майстар-класы, лекцыі і мастацкая лабараторыя, вынікі якой можна было ўбачыць на выставе, адмысловыя заданні, што выконваліся пад кіраўніцтвам прафесара Віктара Гута і доктара Цэзара Качварскага, яны таксама былі паказаны ў экспазіцыі.

На выставе не ўсе з удзельнікаў маглі падпісаць уласнае прозвішча пад работай, бо яны — рэпрэсаваныя мастакі, якія на радзіме не маюць магчымасці выстаўляцца. Гэта аўтары рознага ўзроўню і досведу, для некага з іх гэта і першая выстава, і першая рэзідэнцыя.

У Варшаве адкрылася выстава мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў»

У Варшаве адкрылася выстава мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў»
Не ўсе ўдзельнікі выставы маглі паказаць свой твар у творчых работах-прэзентацыях. Фота: сацсеткі.

Кіраўнік «Дома творцаў» Сяржук Доўгушаў распавёў Reform.news, што пры адборы ўдзельнікаў рэзідэнцыі былі задзейнічаны два крытэрыі: па-першае, улічваўся творчы патэнцыял, па-другое, перавага аддавалася тым, хто быў звольнены з працы ці знаходзіцца ў «чорных спісах».

У Варшаве адкрылася выстава мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў»
Выстава мастацкай рэзідэнцыі ў цэнтры Ochota OKO. Фота: Reform.news.

«Асноўная мэта гэтай рэзідэнцыі — дапамагчы творчай рэалізацыі, каб людзі змаглі знайсці добрыя кантакты, пазнаёміцца з еўрапейскім мастацтвам, — расказаў Сяржук Доўгушаў. — Праграма была вельмі насычанай, кожны дзень праходзілі ці вельмі крутыя майстар-класы ад вядомых прафесараў мастацкіх школаў Польшчы, ці цікавыя імпрэзы, ці выязныя варштаты. То-бок усё рабілася для таго, каб людзі маглі атрымаць пэўны імпульс для развіцця ў сваёй творчай сферы. І выдыхнуць, таму што ў Беларусі з гэтым часам цяжка».

Выстава ў культурным цэнтры Ochota OKO (ulica Grójecka, 75) будзе працаваць да 10 мая 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: