Reform.news

У Варшаве адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу рамана «Свінні» Аляксандра Чарнухі

Reform.news · 5 июня 2023, 12:49

https://reform.news/u-varshave-adbudzecca-prjezentacyja-belaruskaga-perakladu-ramana-svinni-aljaksandra-charnuhi/

У аўторак, 6 чэрвеня, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха прэзентуе ў Беларускім Моладзевым Хабе свой раман «Свінні», перакладзены на беларускую мову.

Перакладчык Алесь Плотка «пафарбаваў тэкст у зусім іншыя адценні. І атрымалася стварыць асобны сусвет, які, натуральна, цалкам адпавядае арыгіналу, але пры гэтым жыве сваім жыццём», — пісаў аўтар у сваіх сацсетках.

Таму кніга будзе цікавая і тым, хто яе чытаў на рускай мове, і тым, хто пазнаёміцца з ёй упершыню.

Адмысловы госць — музыка Аляксандр Памідораў.

Уваход вольны.

Дата: 6 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji, 6, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама