У Варшаве адбудзецца паказ фільмаў з праграм фестывалю беларускага кіно Bulbamovie

Сёння, 15 студзеня, у Варшаве адбудзецца паказ фільмаў з праграм фестывалю беларускіх фільмаў Bulbamovie.

У праграме:

  • «Бусел» (рэж. Януш Гаўрылюк, 2023)
  • «І зноў Беларусь» (рэж. Іван Фёдараў, 2022)
  • «Гарадскі» (рэж. Андрусь Такінданг, 2012)

Вядоўцы — Януш Гаўрылюк і Пётр Дудановіч.

Нагадаем, што 9-ты польскі фестываль беларускага кіно Bulbamovie праходзіў летась у лістападзе ў Варшаве і ў снежні ў Вільні.

Дата: 15 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Варшава, кавярня «Południk Zero», ul. Wilcza 25

Уваход вольны

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.