24 красавіка Беларускі Інстытут публічнай гісторыі, Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і польска-брытанская даследчая група па культурнай спадчыне Беларусі запрашаюць на чарговую сустрэчу Беларускага дыскусійнага клуба. Размова пойдзе пра лёсы беларусаў з «катынскага» спісу, пра тое, чаму беларускія ўлады дагэтуль хаваюць дакументы, звязаныя з гэтай трагедыяй, а таксама пра тое, што сёння вядома пра сам «беларускі катынскі спіс».
85 гадоў таму, увесну 1940 года, НКВД СССР расстраляў каля 22 тысяч польскіх вайсковапалонных, сярод якіх былі і беларусы. Найбольш вядомае месца гэтых расстрэлаў — Катынь на Смаленшчыне. Іншыя месцы камуністычных злачынстваў — Меднае (Цвер, Расія), Пяціхаткі (Харкаў), Быкоўня (Кіеў) і Херсон.
Амаль усе імёны расстраляных у Расеі і ва Украіне сёння вядомыя. Невядомымі застаюцца прозвішчы некалькі тысяч вязняў турмаў Заходняй Беларусі. З дакументаў вынікае, што ўвесну 1940 года на загад з Масквы іх перавезлі ў Менск, дзе іх сляды знікаюць. Навукоўцы і даследчыкі перакананыя, што іх таксама забілі, і адным з магчымых месцаў злачынства сталі менскія Курапаты.
Сустрэча адбудзецца 24 красавіка ў 18:30 у Варшаўскім універсітэце (ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram