15 лістапада ў 18.00 у Старамейскім доме культуры ў Варшаве (ul. Rynek Starego miasta, 2) пройдзе паказ фільма-спектакля «JAN». У ім гучаць вершы Яна Каханоўскага — «Майстра з Чарналесся», аднаго з найвялікшых паэтаў еўрапейскага Рэнесансу, у беларускіх перакладах Лявона Баршчэўскага і Андрэя Хадановіча.
Тэкстам амаль 500 гадоў, але яны не губляюць вострай і пранізлівай сілы. Працінанне іроніі фрашак, метафарычнасць вобразаў песень, глыбіня засяроджанасці трэнаў закручваюць вір слоў, вобразаў і пачуццяў, у якім акторы спрабуюць выгартаваць сваё выказванне, трансфармаваць і адрэфлексаваць тагачасныя сэнсы. Да іх далучаецца музыка, якая ўносіць свае харызматычныя і пранікнёныя настроі.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрэй Саўчанка.
Аператар-пастаноўшчык: Рынцук Выстаробскі.
Пасля паказу адбудзецца дыскусія, мадэратар — літаратар Алесь Плотка.
Уваход вольны па рэгістрацыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram