У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі пакажуць спектакль «Мая маці ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка

Культура
Фота: facebook/freebelarusmuseum

22 лютага Музей Вольнай Беларусі запрашае на спектакль «Мая маці ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка. У аснову спектакля пакладзены ўспаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў.

У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі пакажуць спектакль «Мая маці ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка

Два гады таму псіхолаг Вольга Вялічка, якая працуе з дзецьмі палітзняволеных, пачала збіраць матэрыялы пра тое, як дзеці перажылі гэты складаны час – спачатку вобыскі дома, потым затрыманне бацькоў, прычым часам абодвух, іх зняволенне. Дзеці распавядалі, якія ім сняцца сны і якія яны прыдумляюць казкі, каб перажыць траўму, а яшчэ – пра што мараць. Іх вопыт параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных у савецкі час у жаночым лагеры АЛЖЫР (Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы, які існаваў да 1953 года ў Казахстане). Так з’явілася кніга «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме».

Былыя акцёры Гродзенскага драматычнага тэатра, якія пасля пратэстаў у 2020-м былі вымушаны пакінуць Беларусь, разам з калегамі са Старога Віленскага тэатра зрабілі паводле кнігі спектакль. У ім занятыя дзеці, якія займаюцца ў тэатральнай школе «Разам» і таксама не могуць вярнуцца на радзіму. Рэжысёрка спектакля Наталля Лявонава.

Уваход па рэгістрацыі.

Данат ад 30 злотых.

Дата: 22 лютага.

Час: 19:00.

Месца: Музей Вольнай Беларусі. Вул. Foksal 11, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости