Фота: polin.pl
У варшаўскім музеі POLIN для беларускай аўдыторыі ладзяцца экскурсіі. 14 верасня на беларускай мове адбудзецца экскурсія па часовай экспазіцыі «1945. Не канец, не пачатак», якая распавядзе пра досвед польскіх габрэяў пасля Халакосту ў першыя пасляваенныя гады.
Большасць габрэяў, якія выжылі ў сховішчах або ў лагерах на тэрыторыі Польшчы ці апынуліся на тэрыторыі СССР і Германіі, засталася без сям’і і дому. У экспазіцыі расказвацца, як выглядала іх жыццё адразу пасля вайны.
Падчас экскурсіі паспрабуюць знайсці адказ на пытанні, якія яны мелі магчымасці для стварэння жыцця нанова, што яны адчувалі, у якім псіхалагічным і фізічным стане знаходзіліся? Якія наступствы прынёс Халакост не толькі на індывідуальным, але і на глабальным узроўні? Таксама раскажуць, як іншыя меншасці спрабавалі нанова будаваць сваё жыццё ў Польшчы.
Наведванне выставы не рэкамендуецца дзецям і падлеткам да 14 гадоў.
Запісацца на экскурсію можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram