У Варшаўскім Драматычным тэатры адкрыецца выстава беларускіх і польскіх мастакоў, якая злучае гісторыю Падляшша і сучасныя крызісы

Культура
Фота: Adam Stepien / Agencja Wyborcza.pl.

У Варшаўскім Драматычным тэатры 24 верасня адкрыецца выстава «Un-packing: Лакуны памяці», якая аб’яднае беларускіх і польскіх мастакоў і мастачак у рамках фестывалю Fringe.

Новы праект, арганізатарамі якога выступаюць польская фундацыя ARTSQUARE і беларуская куратарка Вольга Мжэльская, злучае гісторыю Падляшша і актуальны досвед выгнання беларусаў, глабальныя крызісы.

Выстава з’яўляецца візуальна-канцэптуальным працягам спектакля Катажыны Кальват, прысвечанага складанай ідэнтычнасці Падляшша. Рэгіён памежжа, адзначаны этнічнымі і рэлігійнымі напружаннямі, гістарычнай амнезіяй і незагоенымі ранамі, становіцца прасторай мастацкага даследавання і дыялогу.

«Экспазіцыя пераносіць гледача паміж мінулым і сучаснасцю: гісторыі пасляваеннага гвалту супраць беларускага насельніцтва сустракаюцца з разважаннямі пра сучасныя міграцыйныя крызісы, палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі і калектыўны досвед выгнання. Мастакі з Польшчы і Беларусі «распакоўваюць» траўмы, перасяленні, уразлівасць — як асабістую, так і калектыўную», — адзначае Вольга Мжэльская.

Праект крытыкуе сістэмнае маўчанне, якое стварае «шэрыя зоны» памяці, і прапануе мову сучаснага мастацтва як інструмент для пераасэнсавання мінулага і яго ўплыву на сённяшні дзень.

Удзельніцы i ўдзельнiкi праекта:

Аляксандр Адамаў, Рафал Буйноўскі, Аляксандра Чэрняўская, Уладзімір Грамовіч, Таша Кацуба, Аляксей Лунёў, Кірыл Машэка, Марта Ойжыньска, Леся Пчолка, Агнешка Польска, Сяргей Шабохін, Яна Шостак, Янек Сімон, Антаніна Слабодчыкава.

У Варшаўскім Драматычным тэатры адкрыецца выстава беларускіх і польскіх мастакоў, якая злучае гісторыю Падляшша і сучасныя крызісы

Партнёры выставы — Прадстаўніцтва Фландрыі ў Варшаве і Клуб беларускіх мецэнатаў.

Час і месца падзеі: 24 верасня, 18:00–20:00, Teatr Dramatyczny im. Gustawa Holoubka, Warszawa.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости